Сёння, 2 мая, папа на пенсіі Бенедыкт XVI вяртаецца на стала ў Ватыкан.
Папа Францішак асабіста прывітае свайго папярэдніка, які пасля 62 дзён прабывання ў Кастэль Гандольфа вернецца ў Апостальскую сталіцу. Аб гэтым інфармуе партал "Il Sismografo". Сустрэча двух наступнікаў св. Пятра адбудзецца перад былым кляштарам сясцёр кляузуровых "Mater Ecclesiae", які стане сталай рэзідэнцыяй папы Бенедыкта.
Бенедыкта XVI таксама прывітаюць Дзяржаўны сакратар Апостальскай сталіцы кард. Тарчызіо Бертоне і дэкан Калегіі Кардыналаў кард. Анжэла Садана.
Паводле gosc.pl