Skip to main content

Правілы ўдзелу ў конкурсах часткі трыяды "Тэатр" 2013

Ніжэй можна знайсці дэтальнае апісанне ўмоваў удзелу ва ўсіх конкурсах у межах часткі трыяды "Тэатр".

Правілы ўдзелу ў конкурсе малых тэатральных форм

1. Tэма конкурсу вольная (але рэлігійна, хацелася б, каб быў узяты пад увагу дэвіз сёлетняй парафіады).
2. Працягласць – да 20 хв, час мантажу і дэмантажу на сцэне – 10 хв.
3. У конкурсе можа ўдзельнічаць толькі аматарская група!
4. Узрост удзельнікаў – усе катэгорыі.
5. Не дапушчаецца непасрэднае выступленне на сцэне апекуна групы!
 
Правілы ўдзелу ў конкурсе рэлігійнай песні “Sacro song”
1. У конкурсе могуць удзельнічаць салісты, дуэты, вакальныя і вакальна-інструментальныя групы ў трох катэгорыях.
2. Кожная парафія можа прадставіць у конкурсе максімальна 6 удзельнікаў або груп (па 2 у кожнай катэгорыі).
3. Выканаўцы прэзентуюць толькі адну рэлігійную песню.
4. Вакалісты могуць выконваць творы пад акампанемент “жывы гук” і таксама пад фанаграму “-“(мінус, г.зн. без вакалу), якая павінна быць запісана на CD-дыску.
5. Кіраўнік кожнага саліста або групы выконвае толькі інструктарскую функцыю па-за сцэнай. 6. Выступленне ацэньваецца па наступных крытэрыях:
► выбар рэпертуару, харэаграфічная апрацоўка, выбар музыкі, тэхніка выканання, выбар і эстэтыка касцюмаў, агульны артыстычны выраз (здольнасці сцэнічнай прэзентацыі).
 
Правілы ўдзелу ў конкурсе песні “Музыка – маё жыццё”
1.У аглядзе неабходна выканаць творы на іншую (не рэлігійную) тэму.
2. Кожная парафія можа прадставіць у конкурсе максімальна 6 удзельнікаў або груп (па 2 у кожнай катэгорыі).
3. Выканаўцы прэзентуюць толькі адну песню, адпаведную ўзросту.
4. Вакалісты могуць выконваць творы пад акампанемент “жывы гук” і таксама пад фанаграму “-“(мінус, г.зн. без вакалу), якая павінна быць запісана на CD-дыску.
5. Кіраўнік кожнага саліста або групы выконвае толькі інструктарскую функцыю па-за сцэнай. 6. Выступленне ацэньваецца па наступных крытэрыях:
► выбар рэпертуару, харэаграфічная апрацоўка, выбар музыкі, тэхніка выканання, выбар і эстэтыка касцюмаў, агульны артыстычны выраз (здольнасці сцэнічнай прэзентацыі).
 
Правілы ўдзелу ў конкурсе малюнка
1. Тэмы конкурса:
Кат. А - «Верую….» ілюстрацыя да адной з праўд веры, якая змяшчаецца ў Апостальскім Сімвале веры.
Кат. В - «Верую….» ілюстрацыя да адной з праўд веры, якая змяшчаецца ў Апостальскім Сімвале веры.
Кат. С - «Верую….» ілюстрацыя да адной з праўд веры, якая змяшчаецца ў Апостальскім Сімвале веры.
Працягласць конкурса – да 1 гадзіны.
2. Кожная парафія можа прадставіць у конкурсе максімальна 9 удзельнікаў (па 3 у дадзенай катэгорыі).
3. Працы павінны быць падпісаны: імя, прозвішча, узрост, парафія, мясцовасць.
4. Малюнкі выконваюцца толькі падчас Парафіяды!
5. Праца ацэньваецца па наступных крытэрыях: інтэрпрэтацыя тэмы, арыгінальнасць, адпаведнасць тэме, артыстычныя якасці працы (кампазіцыя, каларыстычная гама, тэхніка выканання).
 
Правілы ўдзелу ў біблійным конкурсе
1. Тэма: “Пане, дадай нам веры”.
2. Формай праверкі ведаў з’яўляецца тэст на польскай або беларускай мовах.
3. Максімальны час конкурсу – 45 хв.
 
Бібліяграфія: КОНКУРС БІБЛІЙНЫ
 
Кат. A:
1. Евангелле паводле св. Лукі
2. Ліст св. Якуба
3. Сведкі веры ў Святым Пісанні:
• Абрагам: Быц 12, 1-3; 18, 1-10
• Ян Хрысціцель: Ян 1, 19-34
• Шымон Пётр: Мц 16, 13-20
• Сотнік з Кафарнаума: Мц 8, 5-13
 
Кат. B:
1. Евангелле паводле св. Лукі
2. Ліст св. Якуба
3. Сведкі веры ў Святым Пісанні:
• Абрагам: Быц 12, 1-3; 18, 1-10
• Ян Хрысціцель: Ян 1, 19-34
• Жанчына, якая пакутуе ад крывацячэння, Яір: Мк 5, 21-43
• Апостал Тамаш: Ян 20, 19-31
 
Кат. C:
1. Евангелле паводле св. Лукі
2. Ліст св. Якуба
3. Ліст да габрэяў. Раздзел 11; 13
4. Сведкі веры ў Святым Пісанні:
• Абрагам: Быц 12, 1-3; 18, 1-10
• Ян Хрысціцель: Ян 1, 19-34
• Самарыцянка: Ян 4, 1-42
• Нікадзім: Ян 3, 1-21
 
Правілы ўдзелу ў конкурсе па гісторыі і жыцці Касцёла
1.Тэма Кат. A, B, C:
1. Малы катэхізіс. http://www.zaufaj.com/maly-katechizm.html
2. Св. Максімільян Марыя Кольбэ – сведка веры Гродзенскай зямлі. http://www.kolbe.pl/zyciorys.php
3. Сакрамант хросту – пачатак хрысціянскага жыцця веры. На падставе Катэхізіса Каталіцкага Касцёла № 1213-1274 2.
 
Формай праверкі ведаў з’яўляецца тэст на польскай або беларускай мовах.
 
3. Максімальны час конкурсу – 45 хв.
Катэгорыя A – 11-13 гадоў
Катэгорыя B – 14-16 гадоў
Катэгорыя C – 17-19 гадоў
Картку ўдзелу ў конкурсе можна спампаваць тут.