Skip to main content

V Велікодная Нядзеля. Кс. Аляксандр Лебядзевіч

V Велікодная Нядзеля. Кс. Аляксандр Лебядзевіч

Як хрысціяне мы добра ведаем запаведзь Хрыста, “як Я палюбіў вас, так і вы любіце адзін аднаго”. Мы чулі пра гэта незлічоную колькасць разоў, але часта пыл звыклага, штодзённага жыцця можа прыцьміць веліч і глыбіню гэтых простых слоў. Мы павінны садзьмуць з іх пыл і нагадаць самім сабе - якую сілу, моц, якое жыццё яны ў сабе нясуць. Ёсць толькі адна вялікая сіла на зямлі – Любоў, якой імя – Езус.

Абавязак без любові робіць чалавека раздражняльным.

Адказнасць без любові робіць чалавека бесцырымонным.

Справядлівасць без любові робіць чалавека жорсткім.

Праўда без любові робіць чалавека крытыканам.

Выхаванне без любові робіць чалавека дзвюхаблічным.

Розум без любові робіць чалавека хітрым.

Ветлівасць без любові робіць чалавека крывадушным.

Кампетэнтнасць без любові робіць чалавека няўступлівым.

Вера без любові робіць чалавека фанатыкам.

Улада без любові робіць чалавека тыранам.

Гонар без любові робіць чалавека напышлівым.

Багацце без любові робіць чалавека прагным.