Skip to main content

Чужародная Еўропа?

Расце агрэсія супраць хрысціянаў у Еўропе. У мінулым годзе было зарэгістравана больш за 700 выпадкаў дыскрымінацыі. Заўтра яна ператворыцца ў здзек? Гэтае пытанне абмяркоўвалася на канферэнцыі "Дыскрымінацыі ў дачыненні да хрысціянаў", якая адбылася ў Еўрапейскім парламенце ў Бруселі па ініцыятыве палітычных кансерватарскіх груп і хрысціянскіх дэмакратаў. У канферэнцыі прынялі ўдзел каля 150 чалавек, паслоў, дарадцаў, прадстаўнікоў каталіцкай і праваслаўнай Цэркваў і няўрадавых арганізацый.

Сустрэчу арганізавалі польскія дэпутаты: Ян Ольбрыхт з "PO" і Конрад Шыманскі з "PiS", ініцыятары праекта, а вынікі падвёў кс. праф. Пётр Мазуркевіч, генеральны сакратар Канферэнцыі біскупаў камітэта Еўрапейскага саюза (COMECE).

Дыскрымінацыя нарастае

Дэпутаты Ольбрыхт і Шыманскі ў інтэрв'ю GN адзначылі, што ў кантэксце дадзенага абмеркавання не гаварылася пра ганенне хрысціянаў у Еўропе, а пра іх дыскрымінацыю. Ідэя заключаецца ў падтрыманні належнага адрознення таго, што сустракаюць цяпер хрысціяне ў многіх краінах, асабліва на Блізкім Усходзе і ў Афрыцы, дзе на самой справе яны часта зведваюць пераслед і дзе іх жыццё знаходзіцца ў небяспецы, ад сітуацыі ў Еўропе.

- Пераследаваны хрысціян можа страціць жыццё, дыскрымінацыяй - працу ці грошы, якімі ён павінен будзе заплаціць штраф, і гэта важнае адрозненне, - кажа кс. праф. Мазуркевіч. - Гэта не азначае, што вы можаце ігнараваць дыскрымінацыю, таму што былі часы, калі такія дзеянні прыводзілі да больш радыкальных учынкаў.

Цяжка з гэтым не пагадзіцца. Пераслед заўсёды выклікае негатыўную рэакцыю, часта мабілізацыю ўразлівай групы. Аднак дыскрымінацыя ўяўляе сабой запланаваны працэс, паўзучы і які часта не выклікае пярэчанняў. Вынікам з'яўляецца тое, што праз некаторы час мы не разумеем, што жывем у цалкам новай рэальнасці, дзе нашыя законы значна больш абмежаваны.

- Яшчэ 10 гадоў таму, - кажа сп. Шыманскі, - цяжка было б уявіць сабе такую канферэнцыю. Практыка паўсядзённага жыцця, якая пастаянна прыносіць новую інфармацыю пра выпадкі дыскрымінацыі ў адносінах да хрысціян, прывяла нас да аналізу гэтай з'явы.

Прадстаўленая на канферэнцыі "Справаздача аб нецярпімасці і дыскрымінацыі ў дачыненні да хрысціянаў за 2011 год", падрыхтаваная цэнтрам "Назіранне за нецярпімасцю і дыскрымінацый у адносінах да хрысціян" (яго можна прачытаць па адрасе: www.intoleranceagainstchristians.eu), апісвае больш за 700 выпадкаў дыскрымінацыі і парушэння правоў у дачыненні да хрысціянаў. У заключэнне апісаных выпадкаў сп. Шыманскі адзначае, што ўсё больш і больш хрысціянаў адчуваюць сябе дыскрымінаванымі ў Еўропе: наяўнасць крыжа ў грамадскім месцы, напрыклад, італьянскай школы, аспрэчваецца; нашэнне крыжыка работнікам можа каштаваць ім працы, напрыклад у брытанскіх карпарацыях. Там таксама прысутнічае прымус хрысціян або прыватнага інстытута царквы правесці аборт, або аказання дапамогі ва ўсынаўленні дзяцей гомасексуальнымі парамі, што супярэчыць іх асноўным маральным перакананням у абароне жыцця і сям'і, а сумленне, якое павінна быць абаронай ад прымусу дзяржавы, з’яўляецца абмежаваным. У рэшце рэшт, мы бачым сацыяльную агрэсію супраць хрысціянства, якая не прымаецца з такой жа ўвагай, як падобныя выпадкі, звязаныя з іншымі рэлігіямі.

Шакуючыя лічбы

На канферэнцыі абмяркоўваліся вельмі многія - як высветлілася - дыскрымінацыі і антыхрысціянскія погляды, якія сустракаюцца ў многіх еўрапейскіх краінах. З дадзеных, прадстаўленых доктарам Марцінам Куглерам, кіраўніком Цэнтра назіранняў, бачна, што становішча хрысціянаў у Еўропе няўхільна пагаршаецца. Абапіраючыся на афіцыйныя звесткі ўрада, ён сказаў, што налічана толькі каля 84 працэнта выпадкаў вандалізму і апаганення месцаў адпраўлення культу ў Францыі ў 2010 годзе (да 525 выпадкаў), звязаных з могілкамі, капліцай, помнікамі хрысціянства. Група італьянскіх левых разбурыла Рымскі касцёл Santi Marcellino e Pietro і публічна знішчыла вынесены з яго крыж. Практычна гэта не выклікала ніякай рэакцыі сродкаў масавай інфармацыі, якія, як правіла, рэзка рэагуюць на любыя акты вандалізму ў дачыненні да мусульманскіх або габрэйскіх абшчын. Звычайнай з'явай было пакаранне людзей вялікімі штрафамі за тое, што яны ўдзельнічалі ў дэманстрацыі супраць клінік, якія займаюцца абортамі ці настаўнікаў, якія кажуць у школах аб грахоўнасці гомасэксуалізму. Вербальная і адкрытая агрэсія супраць хрысціян паказвае, што 48 працэнтаў духавенства розных хрысціянскіх цэркваў у Велікабрытаніі адчуваюць праяўленне некаторых формаў гэтай агрэсіі.

У 2011 годзе, па меншай меры 74 працэнта рэспандэнтаў лічыла, што дыскрымінацыя ў Еўропе адносіцца больш да хрысціянаў, чым да іншых рэлігій. З вялікай увагай слухалі прамову іспанскага суддзі Франсіска Хаўера Баррэга Баррэга, былога суддзі Еўрапейскага суда па правах чалавека, які больш вядомы па справе Аліцыі Тысенц, наклаў вялікае votum separatum, абапіраючыся на судовы акт, у якім прапісвалася, што польская дзяржава павінна выплаціць кампенсацыю за адсутнасць працэдур у законе аб абароне жыцця. Аналізуючы наступныя прысуды, іспанскі адвакат паказаў, як права на недатыкальнасць прыватнага жыцця злоўжываецца сёння ў судзе ў Страсбургу.

- Калі мы хочам выправіць гэтую сітуацыю, то павінны адмовіцца ад паліткарэктнасці, якая не дапамагае ні ў юрысдыкцыі, ні ў судзе, - сказаў ён. - Еўрапейскі суд, несумненна, выконвае палітычную ролю, кажуць нават, што з'яўляецца трэцяй палатай парламента, хоць суддзі не маюць дэмакратычнага мандату, - пацвярджае кс. праф. Мазуркевіч.

Шмат хто з прысутных на канферэнцыі пагадзіўся, што пэўная агрэсія супраць хрысціян асабліва вылучаецца ў асяроддзі сэксуальных меншасцяў і феміністак, якія спрабуюць у поўнай меры ахапіць адукацыю ў галіне палавога выхавання ў краінах Саюзу. Любое меркаванне хрысціян па гэтым пытанні радыкальна не ўспрымаецца, арганізацыі, часта цэлыя кампаніі з нянавісцю накіраваныя супраць тых, хто думае інакш.

- На практыцы, - кажа кс. праф. Мазуркевіч, - феміністычнае асяроддзе і падтрымліваючыя яго сродкі масавай інфармацыі выкарыстоўваюць тэрмін "гамафобія", як слова стыгматызацыі тых, хто думае па-іншаму, тым самым выключаючы іх з грамадскіх дэбатаў. Гэта небяспечная і шкодная з'ява для дэмакратыі.

Званок для абуджэння

У інтэрв'ю сп. Шыманскі адзначыў, што мы маем справу з эвалюцый адносін ў Еўрапейскім Саюзе і з'явай прыняцця ліберальнай дэмакратыі на розных узроўнях сістэмы антыхрысціянскай дыскрымінацыі. У Еўропе да гэтага часу з ахвотай выказваліся на тэму дыскрымінацыі ў дачыненні да многіх груп, але мы прыйшлі да таго, што цяпер павінны разумець, што больш дыскрымінаванай суполкай з’яўляюцца самі хрысціяне, якія фармальна па-ранейшаму складаюць большую частку на кантыненце.

- Гэта парадокс, – кажа еўрапасол "PiS", - што прынцып недыскрымінацыі, у цэлым правільны, часцей выкарыстоўваецца ў якасці інструмента для дыскрымінацыі хрысціянаў. Наступствы гэтай з'явы часта драматычныя, як паказвае прыклад Вялікабрытаніі, - сказаў сп. Oльбрыхт. - Аказалася, што на практыцы там не могуць дзейнічаць каталіцкія цэнтры ўсынаўлення, таму што яны былі супраць закону аб аддачы дзяцей гомасэксуальным парам. Гомасэксуалісты, выкарыстоўваючы парады, якія забараняюць дыскрымінацыю супраць іх, выйгралі справу ў судзе супраць гэтых цэнтраў. У гэтай сітуацыі, для таго, каб заставацца верным сваім ідэалам і не аддаць дзяцей гомасэксуалістам, гэтыя цэнтры былі зачыненыя.

Драматычным выклікам, адзначае сп. Шыманскі, можа быць новая дырэктыва аб недыскрымінацыі, якая сёння часта выкарыстоўваецца праз сэксуальныя меншасці ў барацьбе супраць хрысціянскіх устаноў. Аднак у ёй знаходзяцца выключэнні для рэлігійных устаноў - можна, напрыклад, не ўзяць на працу ў каталіцкую школу асобу, якая адкрыта дэманструе сваёю гомасэксуальную арыентацыю. Еўрапейская камісія, пачаўшы працу па змене гэтых палажэнняў, рэкамендавала захаваць гэтыя выключэнні ва ўладзе, але ў дэбатах у Еўрапарламенце атрымалася, што колькасць прыхільнікаў адмены пераважае. У выніку можа апынуцца, што рэлігійныя школы будуць вымушаныя наняць на працу чалавека, чые погляды будуць у відавочнай супярэчнасці з вучэннем Касцёла.

- Дэбаты паказалі не толькі пагрозы, - заключае кс. праф. Мазуркевіч, - але і тое, што хрысціяне не безабаронныя супраць іх. Праблема не толькі ў дрэнным законе і агрэсіўных антыхрысціянскіх адносінах. На жаль, хрысціяне, хоць намінальна складаюць большасць у Еўропе, але яны часта пасіўныя і паводзяць сябе так, як быццам яны знаходзяцца ў меншасці. Калі здолеюць зарганізавацца і выступіць у абарону сваіх правоў, тады перамагаюць.

Крыніца: gosc.pl

Пераклад Бажэны Пацалуйка