Skip to main content

Крыжовы шлях вуліцамі горада прайшоў у Ашмянах

24 сакавіка ў Вербную нядзелю ў Ашмянах вернікі парафіі св. Міхаіла Арханёла прайшлі Крыжовы шлях вуліцамі на Францішканскі ўзгорак. Удзел у набажэнстве брала вялікая колькасць парафіянаў.

Перад выхадам з парафіяльнай святыні ксёндз дзекан Ян Пузына, які ўзначаліў набажэнства Крыжовага шляху, звярнуўся да вернікаў:


- Мы хочам глыбей зразумець веліч любові Хрыста да людзей і пазнаць, чым з'яўляюцца нашыя грахі, якія патрабавалі такой вялікай ахвяры




Удзельнікі набажэнства неслі цяжкі дубовы крыж некалькі метраў увышыню. Разважанні да стацыяў Крыжовага шляху падрыхтавалі жыхары Францішканскай вуліцы, праз якую ішла сумная працэсія з крыжом.

На заканчэнне набажэнства ўсе супольна памаліліся за папу Францішка, каб Пан адарыў яго здароўем і бяспекай на кожны дзень яго паслугі для ўсёй супольнасці Касцёла..

У Ашмянскай парафіі набажэнства Крыжовага шляху вуліцамі горада - гэта прыгожая рэлігійная традыцыя, якая такім чынам паспачынае Нядзелю Мукі Пана і дапамагае людзям лепш перажываць гэты час і духоўна падрыхтавацца да святаў Вялікадня.

Кс. Валеры Аброшка