Skip to main content

V Нядзеля Вялікага Посту

V Нядзеля Вялікага Посту. c. Антонія Шэйгерэвіч CSFN

 Евангелле 5 Нядзеля Вялікага Паста заклікае нас да сустрэчы з Хрыстом у сваёй слабасці і граху, убачыць у самім сабе грэх, а не выкрываць яго ў іншых. На жаль, мы вельмі часта падобныя да фарысеяў і кніжнікаў з сённяшняга Евангелля, якія прывялі да Ісуса жанчыну, спайманую на чужалостве і гатовыя закідаць яе камнямі.

 Езус маўчыць, можам сабе уявіць спалоханую жанчыну ў цэнтры лютага натоўпу і погляд Езуса, поўны спачування і любові. Так Езус глядзіць і на кожнага з нас. Ён ведае сэрца кожнага з нас.

 Як часта нам не хапае часу і жадання, каб у праўдзе стаць перад Езусам і адчуць на сабе Яго погляд, поўны любові. У нашым жыцці ўсё вельмі падобнае, мы звычайна ў другіх людзях бачым грэх і асуджаем іх, і не хочам зазірнуць у сваё сэрца - каб не ўбачыць у ім грэх.

 Мы не ведаем, што Хрыстос пісаў на пяску, магчыма грахі, і абвінаваўцы, чытаючы іх, адыходзілі адзін за адным. Калі мы прызнаемся ў сваім граху і станем перад Госпадам – мы таксама пачуем словы – і я цябе не асуджаю, ідзі і больш не грашы. Гэтыя словы Госпад гаворыць кожнаму з нас. Але ці прабачаю я сябе і іншых так, як Езус прабачае мяне. Няхай Хрыстос дапаможа нам даверыць сваё жыццё ў Яго рукі, даверыць барацьбу з грахом і ўзрастанне ў Яго ласцы.

 c. Антонія Шэйгерэвіч CSFN