Skip to main content

Моладзь Гродна ладзіць Крыжовы шлях вуліцамі горада ў чацвёрты раз

Гродзенская курыя выдала камюніке ў сувязі з правядзеннем супольных набажэнстваў з удзелам моладдзю ў Гродне 23-24 сакавіка. Крыжовы шлях вуліцамі Гродна адбудзецца 23 сакавіка, а Вербная працэсія для моладзі распачнецца ў 13 гадзін 24 сакавіка.

Крыжовы шлях вуліцамі Гродна для моладзі адбудзецца ў суботу 23 сакавіка пасля св. Імшы ў гродзенскай катэдры а 19-й гадзіне. Моладзі варта ўзяць з сабою свечкі. Падчас Крыжовага шляху група моладзі з кожнай парафіі будзе мець магчымасць несці Крыж і трымаць яго падчас разважання. Парадак нясення Крыжа парафіямі змешчаны ніжэй. Разважанні Крыжовага шляху і спевы сёлета падрыхтавала моладзь з пабернардынскай парафіі.

Вербная працэсія для моладзі адбудзецца 24 сакавіка. Яна распачнецца ў 13 гадзін на ўзгорку перад пабернардынскім касцёлам. Адбудзецца асвячэнне вербачак, падрыхтаваных як асобнымі вернікамі, так і моладдзю кожнай парафіі. Пасля адбудзецца працэсійнае шэсце праз Савецкую плошчу да Фарнага касцёла на св. Імшу ў 14 гадзін. Літургію ўзначаліць кс. бп Аляксандр Кашкевіч. У межах гэтай урачыстасці адбудзецца традыцыйны конкурс на самую прыгожую парафіяльную вербачку.

Запрашаем моладзь да супольнага ўдзелу ў гэтых духоўных мерапрыемствах!

Парадак нясення і трымання Крыжа моладдзю парафій Гродна падчас Крыжовага шляху 23 сакавіка па трасе: ад катэдры да пабернардынскага касцёла пры палацы Тэкстыльшчыкаў, кнігарні “Раніца”:

Пачатак і ўступ у Фарным касцёле – моладзь з катэдральнай парафіі
І-ІІ – Гродна-Дзевятоўка
ІІ-ІІІ – Гродна-Вішнявец
III-IV – Акадэмічнае душпастарства “Open”
IV-V – Гродна-аа. Францішканцаў
V-VI –Гродна-Аўгустовак
VI-VII- Гродна-Св. Юзафа і Найсвяцейшага Збавіцеля
VII-VIII –Гродна-Паўднёвы
VIII-IX –Грандзічы і Путрышкі
IX –X –Гродна-Дзевятоўка
X-XI –Гродна-Вішнявец
XI-XII- Акадэмічнае душпастарства “Open”
XII-XIII – Гродна-аа. Францішканцаў
Ад XIV стацыі перад пабернардынскім касцёлам да пабернардынскага касцёла – моладзь з пабернардынскай парафіі.