Skip to main content

Камюніке ў сувязі з супольнай малітвай за Святога Айца Францішка

У сувязі з супольнай малітвай у інтэнцыі Святога Айца Францішка Гродзенская курыя выдала камюніке ад 14 сакавіка, скіраванае да ксяндзоў пробашчаў і адміністратараў Гродзенскай дыяцэзіі.

У сувязі з выбарам папы Францішка ў V Нядзелю Вялікага посту (17 сакавіка) у касцёлах Гродзенскай дыяцэзіі неабходна адправіць св. Імшу ў інтэнцыі новага Папы і выпрашаць разам з вернікамі для Яго Святасці дар Божага бласлаўлення. Пасля малітвы “Post comunio” трэба заспяваць гімн падзякі “Te Deum”.

Таксама ў дзень інаўгурацыі Святога Айца Францішка І ў аўторак 19 сакавіка належыць падчас супольнай малітвы даверыць Пятровую паслугу папы Францішка заступніцтву св. Юзафа, апекуна паўсюднага Касцёла і яго святых заступнікаў. Падчас галоўнай св. Імшы належыць заспяваць гімн “Te Deum”.

Кс. Антоні Грэмза,
Віцэ-канцлер курыі

Здымак AP Photo