Кіраўнік Залы Друку правёў 14 лютага брыфінг, на якім адказаў на пытанні, якія ўвесь час паўстаюць у сувязі з сітуацыяй у Апостальскай Сталіцы.
Кс. Фэдэрыка Ламбардзі паведаміў, што Бенедыкт XVI пасля заканчэння свайго прабывання на Пасадзе св. Пятра, 28 лютага, накіруецца спачатку ў летнюю рэзідэнцыю ў Кастэль Гандольфа. Пасля заканчэння свайго прабывання там ён вернецца ў Ватыкан і паселіцца ў кляштары “Mater Ecclesia”. Бенедыкта XVI пастаянна будзе суправаджаць яго асабісты сакратар арцыбіскуп Георг Генсвайн. 28 лютага апошні складзе абавязкі прэфекта Папскага дому, але па-ранейшаму будзе заставацца побач з Бенедыктам XVI. Бяспеку Святога Айца пасля адстаўкі будзе гарантаваць Ватыканская жандармерыя.
Паводле кс. Ламбардзі, да сённяшняга дня няма згоды адносна таго, які тытул будзе ўжывацца адносна Пантыфіка пасля яго адстаўкі, адно ясна, ніхто не можа забраць у яго права насіць імя Бенедыкт XVI.
Здымак http://mdziennik.pl