Skip to main content

Дзеці ў Гродне выступілі з калядкамі (відэа)

Канцэрт калядак адбыўся ў парафіі св. Юзафа ў Гродне ў мінулую надзелю 20 студзеня. Дзеці на чале з сястрой Таццянай спявалі калядкі, акампануючы сабе на кларнеце і цымбалах. Спеў суправаджаўся вершамі на тэму Збаўцы Хрыста.

Усім людзям, якія сабраліся ў гэты дзень, маленькія артысты набліжалі радасць Божага Нараджэння.Прысутных дзяцей пасля канцэрта ксёндз пробашч Павел Звяжынскі запрасіў на салодкі пачастунак.

Увечары таго самага дня дзеці парадавалі сваім мастацтвам вернікаў з парафіі св. Максіміліяна Кольбе і св. Станіслава ў Каробчыцах, куды іх запрасіў ксёндз пробашч Ян Рушніцкі. 

Андрэй Кахновіч