Skip to main content

Папа пазітыўна адзначыў развіццё беларускай тэалагічнай мовы

На заканчэнне аўдыенцыі для ўдзельнікаў пленарнага пасяджэння Папскай рады “Iustita et pax”, якая прайшла 3 снежня беларускі іерарх Тадэуш Кандрусевіч паразмаўляў з Яго Святасцю Бенедыктам XVI і падарыў Яму Евангеллі і першы том "Літургіі гадзін" выдадзеных на беларускай мове. Пантыфік выразіў сваё ўражанне і пазітыўнае стаўленне да развіцця каталіцкай выдавецкай дзейнасці і беларускай тэалагічнай мовы.

Паводле Ватыканскага Радыё