Skip to main content

Новае душпастырства ў Смаргоні

У Смаргоні распачало дзейнасць душпастарства назарэтанскіх дзяцей і моладзі. Сёстры назарэтанкі, якія ад гэтага навучальнага года працуюць у парафіі бл. Яна Паўла ІІ у Смаргоні, апрача катэхезы і працы з сем'ямі (Таварыства Святой Сям'і), запрасілі дзяцей і моладзь яшчэ больш наблізіцца да Святой Сям'і не толькі праз малітву, але і праз супольныя спевы, гульні, танцы.

Каля 20 чалавек сустрэлася 29 лістапада ў катэхетычнай залі, якая часова стала і капліцай на час будаўніцтва новага касцёла.

С. Тэрэза, адказная за новае душпастарства, з усмешкай прывітала першых удзельнікаў назарэтанскага душпастарства, дзелячыся з імі сваім захапленнем ад простага, але так нязвыклага жыцця Марыі, Езуса і св. Юзафа ў Назарэце.

Спадзяемся, што прыклад св. Сям'і дапаможа ўдзельнікам новага душпастарства прыносіць у свае сем'і мір, любоў і адзінства. А ўсіх ахвотных запрашаем на нашыя сустрэчы - па аўторках і чацвяргах на 16 гадзін. Калі хто не можа даехаць, няхай духам далучыцца да нашай супольнасці!

Сёстры назарэтанкі са Смаргоні