Skip to main content

Віншуем біскупа Аляксандра Кашкевіча з юбілеем

rozyЯго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды юбілею з дня нараджэння перасылаем мноства найлепшых пажаданняў: здароўя, душэўнага супакою, веры, надзеі, добразычлівых людзей побач, шчодрых Божых ласкаў і толькі радасных хвілін у Вашым жыцці.

Няхай Святы Дух апраменьвае сваім святлом кожны дзень Вашай святарскай паслугі, Езус напаўняе жыццё любоўю, а Марыя заўсёды апекуецца Вамі. Няхай Бог узнагародзіць Вас за нястомную працу і малітву.

Эксцэленцыя, ад імя ўсіх супрацоўнікаў аддзела сродкаў масавай інфармацыі Гродзенскай дыяцэзіі жадаем выказаць самыя сардэчныя віншаванні.

photo 2024 09 23 09 06 12

Карыстаючыся нагодай, дзякуем Вам за адкрытасць, дабрыню і спрыянне таму, што мы можам абвяшчаць Хрыстовае Евангелле праз сродкі масавай інфармацыі.

Доўгіх гадоў жыцця ў здароўі і згодзе духу!

Plurimos annos!

З удзячнасцю,

Супрацоўнікі аддзела сродкаў масавай інфармацыі Гродзенскай дыяцэзіі