Пасля закліку Папы Льва XIV, каб пятніца 22 жніўня быў днём малітвы і посту за мір, Старшыня Канферэнцыі Катліцкіх Біскупаў Беларусі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі звяртаецца да ўсіх вернікаў з заклікам аб малітве аб супакоі.
Мінск, 20 жніўня 2025 г.
Дарагія браты і сёстры,
20 жніўня 2025 года, пасля заканчэння агульнай аўдыенцыі, Святы Айцец Леў XIV заклікаў: «У гэтую пятніцу, 22 жніўня, мы будзем адзначаць свята Найсвяцейшай Панны Марыі Каралевы. (...) Заклікаю ўсіх вернікаў правесці гэты дзень у посце і малітве, просячы Пана, каб Ён падарыў нам мір і справядлівасць і каб ацёр слёзы тых, хто пакутуе з прычыны ўзброеных канфліктаў, якія трываюць».
У адказ на заклік Святога Айца я прашу ўсіх вернікаў Беларусі маліцца за супакой. Я прашу, каб у гэты дзень, падчас цэлебрацыі Эўхарыстыі ў нашых святынях, да малітвы вернікаў быў дададзены заклік аб супакоі.
Няхай Марыя, Каралева Супакою, выпрасіць для ўсяго свету ласку супакою і згоды.
Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі
Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі