Skip to main content

Біскуп Кашкевіч благаславіў у дарозе пілігрымаў, якія ідуць у Тракелі

biskup piligrimy 1212 ліпеня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч прывітаў пілігрымаў, якія накіроўваюцца на адпустовыя ўрачыстасці ў дыяцэзіяльны санктуарый Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат).

Іерарх сустрэў пілігрымаў у дарозе, калі яны пад спякотным сонцам з радасцю і энтузіязмам пераадольвалі апошнія кіламетры на шляху да Маці Божай.

biskup piligrimy 11

Пастыр Касцёла на Гродзеншчыне падзякаваў ім за сведчанне веры і вялікую адвагу, з якой яны вырушылі ў гэты шлях, і заахвоціў даручыць Найсвяцейшай Панне Марыі – найлепшай Маці – усе свае інтэнцыі і просьбы, а таксама папрасіць Яе аб міры ва ўсім свеце.

На заканчэнне сустрэчы з кожнай групай пілігрымаў іерарх удзяляў ім пастырскае благаслаўленне.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі