Skip to main content

Дзённік удзельніка пілігрымкі Гродна – Тракелі. Апошні дзень пілігрымкі: “Бог даў мне ўсё, каб быць шчаслівым”

dzen6 4Пілігрымка з Гродна ішла ў Тракелі некалькі дзён і нарэшце завяршылася. Пілігрымы ў дыяцэзіяльным санктуарыі, дзе возьмуць удзел у адпустовых урачыстасцях. Пра падзеі апошняга дня пілігрымкі распавядае Вікторыя Сідар.

Вось мы і ў Тракелях!

dzen6 2

Спачатку мы падмацаваліся канферэнцыяй, якую правёў ксёндз Яўген. Святар падсумаваў усё тое, аб чым мы гаварылі і разважалі ў гэтыя дні, яшчэ раз падкрэсліўшы, што нішто знешняе не можа адняць у нас ласку, дадзеную Богам, – толькі я сам магу яе згубіць.

dzen6 3

Пазней нас чакала Гара прабачэння, на якой мы, стаўшы адным вялікім колам, памаліліся, падзякаваўшы Богу за кожнага з нас. Гара прабачэння – гэта цудоўная і заўсёды кранальная магчымасць папрасіць прабачэння ці проста абняць людзей, дарагіх нам. Пасля яе нам заставалася ўсяго пару кіламетраў, якія, нягледзячы на спёку, праляцелі вельмі хутка.

У Тракелях нас прывітаў кусташ санктуарыя ксёндз Юрый Бяганскі. Затым пілігрымы леглі крыжам, каб такім чынам прывітаць Маці Божую.

Мы дайшлі!!! І хвала Богу Усемагутнаму за гэта!