10 ліпеня на ўрачыстасці ў дыяцэзіяльны санктуарый Каралевы нашых сем’яў у Тракелях вырушыла пілігрымка з Навагрудка. Таксама ў ёй удзельнічаюць вернікі з Дзятлава.
Агульная колькасць удзельнікаў – каля 50 чалавек. На шляху да Тракеляў пілігрымка праходзіць праз Уселюб, Іўе і Ліпнішкі.
У межах урачыстасцяў у дыяцэзіяльным санктуарыі, дэвіз якіх “Марыя – наша Каралева”, будзе святкавацца юбілей 15-годдзя з часу каранавання цудадзейнага тракельскага абраза. 5 ліпеня 2009 года кардынал Казімір Свёнтэк усклаў на абраз папскія кароны.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі