Святой Імшой у лаздунскім касцёле святых апосталаў Сымона і Юды Тадэвуша пачалася 27-я пешая пілігрымка Іўеўскага дэканату на ўрачыстасці ў дыяцэзіяльны санктуарый Каралевы нашых сем’яў у Тракелях.
Эўхарыстыю цэлебраваў дэкан Іўеўскага дэканату кс. канонік Віктар Субель.
Гэтая пілігрымка, якая называецца ў народзе “Тракелянка”, будзе доўжыцца тры дні, яе шлях мае працягласць больш за 60 км, ідучы праз Дуды, Іўе, Ліпнішкі і Геранёны. У пілігрымцы ўдзельнічае 65 чалавек.
Раман Ярмош
Фота: Вераніка Захар