Skip to main content

“Канікулы з Богам” для дзяцей прайшлі ў Германішках

germaniczki 1У парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Германішках (Радунскі дэканат) адбыліся “Канікулы з Богам” для дзяцей.

Тэмай, над якой у межах канікул разважалі маленькія парафіяне, была святая Імша.

Гэтая тэма разглядалася з розных бакоў. Ёй былі прысвечаны праведзеныя ў час канікул катэхетычныя заняткі. Дзецям распавядалася пра паходжанне Імшы, пра яе непараўнальную каштоўнасць у жыцці хрысціяніна, у сувязі з чым яе называюць “найвялікшым скарбам” і “духоўнай вяршыняй”.

Акрамя таго, была падрыхтавана сцэнка на тэму Эўхарыстыі. Таксама ў межах гэтай тэмы дзеці стварылі разнастайныя мастацкія работы.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі