У касцёле св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне адбылася малітва ў інтэнцыі сёлетніх выпускнікоў сярэдніх навучальных устаноў.
Выпускнікі разам з бацькамі сабраліся на Эўхарыстыі, якую ўзначаліў пробашч шчучынскай парафіі а. Андрэй Агель SP.
На Імшы маладыя людзі дзякавалі Богу за адзінаццаць гадоў вучобы, за сваіх настаўнікаў, выхаваўцаў, катэхетаў і прасілі аб дарах і ласках, патрэбных на чарговым жыццёвым этапе.
У канцы літургіі ўдзельнікі атрымалі Божае благаслаўленне, для выпускнікоў асабліва важнае ў тым, што датычыцца паступлення ва ўстановы адукацыі і далейшага дарослага жыцця.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі