Skip to main content

Біскуп Кашкевіч удзяліў сакрамэнт канфірмацыі вернікам парафіі ў Дзятлаве

diatlowo bezmowanie 916 чэрвеня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч наведаў парафію Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве.

На святой Імшы ў парафіяльным касцёле іерарх удзяліў сакрамэнт канфірмацыі вернікам, адпаведным чынам падрыхтаваным да гэтага.

diatlowo bezmowanie 5

У гаміліі кс. канонік Віталій Вайцяхоўскі, рэктар Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, падкрэсліў значэнне гэтага сакрамэнту і патлумачыў, да чаго ён абавязвае чалавека.

У канцы Эўхарыстыі біскуп заклікаў канфірмаваных узрастаць у веры і імкнуцца быць яе сапраўднымі сведкамі там, дзе яны вучацца і працуюць.

Пробашч парафіі кс. Андрэй Лішко падзякаваў іерарху за візіт і ўдзяленне сакрамэнту хрысціянскай сталасці. Сваіх парафіян святар заахвоціў працягваць супрацоўнічаць з ласкай Пана Бога.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі