Курыя Гродзенскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 9 ліпеня адышоў у вечнасць ксёндз прэлат Антоні Філіпчык, шматгадовы пробашч парафіі св. Вацлава ў Ваўкавыску.
Цела спачылага пробашча будзе дастаўлена ў парафіяльны касцёл увечары ў панядзелак. Перад святыняй яго сустрэнуць а 18-й гадзіне вернікі парафіі і святары Ваўкавыскага дэканату.
У 19.00 распачнецца святая Імша аб вечным жыцці для памерлага ксяндза Антонія.
Пахаванне спачылага адбудзецца ў аўторак 11 ліпеня ў касцёле св. Вацлава ў Ваўкавыску.
Пачатак пахавальнай св. Імшы — 12.00.
Пасля Імшы цела спачылага ксяндза прэлата Антонія Філіпчыка будзе пахавана на парафіяльных могілках у Ваўкавыску.
Вечны адпачынак дай яму, Пане…