Skip to main content

У Тракелях дзеці зрабілі калядныя батлейкі

batlejka 2Сімвал Нараджэння Пана – калядная батлейка. Дзеці з парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Тракелях уласнаручна зрабілі батлейкі з нагоды блізкіх святаў Божага Нараджэння.

Стварэнне каляднай стаенкі сваімі рукамі – вялікая радасць для ўсёй сям’і. Гэта магчымасць глыбей спасцігнуць сэнс Божага Нараджэння, цікава і карысна правесці час з дзецьмі, нагадаць ім гісторыю прыйсця Езуса ў свет і пры гэтым зрабіць святочнае ўпрыгажэнне.

Варыянтаў і формаў батлеек даволі шмат. Іх аб’ядноўвае тое, што яны ілюструюць самую важную падзею для ўсяго чалавецтва – нараджэнне Таго, Хто “дарога, праўда і жыццё”.

Арганізатары парафіяльнай акцыі па стварэнні батлеек жадаюць, каб праз гэтую праўду аднаўлялася мысленне людзей, каб яны маглі кожны дзень выбіраць Жыццё, не збочваючы з Дарогі, якой з’яўляецца Езус.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі