Skip to main content

Дзеці з парафіі Святога Духа наведалі парафію Перамянення Пана ў Селіванаўцах

alszanka 19 кастрычніка група дзяцей 1-2 класаў з парафіі Святога Духа (Альшанка) адправілася разам з сястрой Фаўстынай у пілігрымку ў вёску Селіванаўцы ў парафію Перамянення Пана.

Гэта быў добры час, каб усім разам памаліцца на ружанцы, асабліва ў кастрычніку, які ў Касцёле называюць Марыйным месяцам.

Гасцінны пробашч парафіі а. Казімір Енджэйчак OMI не толькі адчыніў дзверы касцёла для маленькіх пілігрымаў, але і расказаў пра багатую гісторыю гэтага месца, а ў канцы экскурсіі ўдзяліў благаслаўленне.

Парафія пачала сваё існаванне яшчэ ў 1795 годзе, але праз некалькі гадоў драўляны касцёл згарэў. Цяперашняя мураваная святыня была пабудавана толькі ў 1840 годзе.

У канцы падарожжа альшанскіх вернікаў чакаў салодкі пачастунак і падарункі. Для многіх дзетак дадзеная пілігрымка стала першай у іх жыцці. І спадзяёмся, што будзе не апошняй.