У першы дзень лета, з нагоды Міжнароднага дня абароны дзяцей, маленькія вернікі парафіі Божай Міласэрнасці ў Гродне (Вішнявец) пабывалі ў марыйным сэрцы дыяцэзіі – санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат).
Група дзяцей у колькасці 130 чалавек у санктуарыі спачатку ўдзельнічала ў святой Імшы, якую цэлебраваў кс. Аляксей Венцкевіч SCJ.
Галоўнай думкай, выказанай святаром у гаміліі, было тое, што праз Марыю мы сустракаемся з Езусам, пра што, як нагадаў святар дзецям, нельга забываць падчас летняга адпачынку.
Пасля насычэння пры эўхарыстычным стале працягам дня былі смачныя каўбаскі, гульні, танцы, спевы, захапленне прыгожымі мясцінамі.
С. Дарота Белагрывая CSC