8 красавіка ў вучэбна-педагагічным комплексе Бабровіцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа прайшоў занятак у межах праекта “Школа актыўнага грамадзяніна” па тэме “Аб духоўных і маральных каштоўнасцях: дыялог пакаленняў”. Занятак быў арганізаваны ў форме маральнай гутаркі.
Як паведамляе ivyenews.by, у сустрэчы прыняў удзел пробашч парафіі святых Сымона і Юды Тадэвуша ў Лаздунах (Іўеўскі дэканат) ксёндз Артур Валчкевіч.
Падчас гутаркі святар абмяркоўваў са школьнікамі пытанні сям’і, маральнасці і здаровага ладу жыцця, празмернага захаплення камп’ютарнымі гульнямі і інтэрнэтам, небяспекі ўцягвання падлеткаў у дэструктыўныя групоўкі ў сацыяльных сетках.
На простых і яркіх прыкладах ксёндз Артур патлумачыў навучэнцам хрысціянскае разуменне адвечных пытанняў чалавечага быцця: што ёсць дабро і зло, што такое сумленне, якую ролю яно адыгрывае ў жыцці кожнага чалавека, якая адказнасць дзяцей перад бацькамі.