Skip to main content
Логотип

У нумары 21 (665), 23 NOWEMBER 2025:

40-вы Сусветны дзень моладзі ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца сёлета на дыяцэзіяльным узроўні 23 лістапада, ва ўрачыстасць Хрыста, Валадара Сусвету. Яго тэмай абраны словы Езуса, узятыя з Евангелля: “Але і вы сведчыце, бо вы ад пачатку са Мною” (Ян 15, 27). “Мы жывём у час хуткіх змен, напружанняў, культурных выклікаў і духоўных сумненняў. Свет часта прапануе простыя, але пустыя адказы. Аднак…
Скрыпачка Ганна Верхаводкіна ўпэўнена, што кожны чалавек атрымаў ад Госпада талент. У кагосьці гэта здольнасць пісаць цудоўныя карціны ці вершы, у іншага – уменне выслухаць і падтрымаць у складаную хвіліну. У разнастайнасці пакліканняў дзяўчына бачыць моц чалавецтва і сцвярджае, што задача кожнага чалавека распазнаць, памнажаць і дзяліцца сваімі талентамі. Дар раскрываецца праз дзейнасць Памк…
Распазнаць Караля “А людзі стаялі і глядзелі” (Лк 23, 35a), – напісаў евангеліст Лука пра Крыжовы шлях Хрыста. І гэта, як аказалася, была самая пабожная тады форма ўдзелу ў агоніі Пана Езуса. Побач прысутнічалі п’яныя жаўнеры, якія ганебна дзялілі сціплае адзенне нявінна асуджанага. Здалёк здзекаваліся са свайго Збаўцы тыя, хто па сваёй пасадзе і ведах павінны былі б стаць на калені і маліць Б…
Як плённа перажыць Адвэнт Сёлета Адвэнт у Каталіцкай Царкве лацінскай традыцыі распачынаецца 30 лістапада. Чуем у літургіі на гэты дзень: “Апраніцеся Панам Езусам Хрыстом і не дагаджайце целу ў пажадлівасці” (Рым 13, 14). Разумеем, што павінны паводзіць сябе прыстойна і ўстрымлівацца ад благога. Але што канкрэтна мы мусім рабіць, каб плённа перажыць Адвэнт? Паслухаем таксама некалькі парад айц…