13-14 сакавіка пры парафіі св. Казіміра ва Уселюбе (Навагрудскі дэканат) адбудуцца рэкалекцыі пад назвай “Чаму так цяжка любіць?”.
У праграме святая Імша, адарацыя, практыкаванні “цішыні”, сведчанні, канферэнцыі на тэму любові, малітва аздараўлення.
Таксама падчас рэкалекцый адбудзецца благаслаўленне рэлігійных рэчаў, вады, солі, алею.
Пачатак 13 сакавіка (субота) у 11.00, заканчэнне 14 сакавіка (нядзеля) у 13.00.
Удзельнікі забяспечваюцца начлегам і харчаваннем. За ўдзел уносіцца ахвяраванне.
З сабой мець Біблію і нататнік для запісаў.
Запіс да 11 сакавіка па тэлефоне:
+375 29 280 05 45 – кс. Віталій.
Інфармацыя пра даезд на сайце парафіі.