19 лютага ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адбудзецца святая Імша ў інтэнцыі спачылага а. Казіміра Жыліса SJ.
Імшу будзе цэлебраваць арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Ганаровы Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі.
Пачатак у 12.00.
Да ўдзелу запрашаюцца ўсе святары, сёстры законныя і свецкія вернікі, каб супольна памаліцца аб жыцці вечным для спачылагa.
Для тых, хто не зможа прысутнічаць на малітве, будзе праводзіцца анлайн-трансляцыя Імшы па спасылцы.