21 жніўня пры парафіі св. Казіміра ва Уселюбе (Навагрудскі дэканат) адбудзецца Хрысціянскі фестываль-рэкалекцыі “Novafest”.
Фестываль пройдзе пад дэвізам “Пакланяцца Айцу ў духу і праўдзе”.
Удзельнікі атрымаюць магчымасць сустрэцца з Жывым Богам праз пакаянне і навяртанне, праз сведчанні іншых людзей пра тое, як Бог дзейнічае ў іх жыцці, праз праслаўленне Пана спевам і малітвамі. Таксама ў праграме адарацыя Крыжа, Ружанец, Крыжовы шлях, святая Імша.
Мэта фестывалю – паглыбіць духоўнае перажыванне прысутнасці Бога ў жыцці верніка праз малітоўныя набажэнствы і духоўныя практыкаванні.
Праграма:
10.00 – 11.00 – рэгістрацыя
10.00 – 11.00 – прэс-канферэнцыя
11.00 – пачатак фестывалю
– урачыстае адкрыццё (духоўная музыка, уступнае слова, благаслаўленне)
– святая Імша (на вуліцы)
– абед (на вуліцы; кошт талона каля 12-15 б.р.)
– Крыжовы шлях (даліна Блакітных крыжоў)
– Вяночак да Божай Міласэрнасці
– сведчанні
– праслаўленне (музычная частка)
– канферэнцыя
– сведчанні
– адарацыя (Ружанец, малітва аздараўлення)
– адарацыя Крыжа
22.00 – заканчэнне
Фестываль-рэкалекцыі закрытага тыпу. Для ўдзелу патрэбна зарэгістравацца.
Тэлефоны для рэгістрацыі:
+375 33 320 11 48 – Наталля (або праз viber, telegram)
+375 44 759 08 67 – Ірына (або праз viber)
Запіс у групу валанцёраў фэсту:
+375 29 124 93 21 – Вольга (або праз viber, WhatsApp, telegram)
Запіс музыкаў і спевакоў у музычную групу:
+375 29 280 05 45 – а. Віталій Цыбульскі
Запіс жадаючых падзяліцца сведчаннем Божай прысутнасці ў сваім жыцці:
+375 29 124 93 21 – Вольга (або праз viber, WhatsApp, telegram).
У межах фестывалю будзе зладжана фотавыстава на духоўную тэматыку, а таксама сустрэча з прадстаўнікамі каталіцкіх рухаў і СМІ. Будзе магчымасць набыць мёд і прадукты пчалярства, зёлкавую гарбату і інш.
Арганізатары запрашаюць гасцей з каталіцкіх парафій Беларусі.