17 лютага прыпадае першая гадавіна смерці кс. Паўла Барысевіча, адміністратарa парафіі Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў Наваельні (Дзятлаўскі дэканат).
З гэтай нагоды ў Наваельні, дзе святар служыў да сваёй смерці, і ў Старых Васілішках, адкуль ён паходзіць, адбудзецца святая Імша ў яго інтэнцыі.
У касцёле Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў Наваельні Імша адбудзецца 14 лютага, пачатак у 12 гадзін.
У касцёле святых апосталаў Пятра і Паўла ў Старых Васілішках (Шчучынскі дэканат) Імша адбудзецца 18 лютага, пачатак у 12 гадзін.
Да ўдзелу запрашаюцца ўсе святары, сёстры законныя і свецкія вернікі, каб супольна памаліцца аб жыцці вечным для спачылагa.
Ксёндз Павел Барысевіч нарадзіўся 10 красавіка 1984 года. Прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў з рук біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча 16 лістапада 2010 года ў катэдральнай базыліцы св. Францішка Ксаверыя ў Гродне.
Пасля пасвячэння служыў вікарыем у парафіi св. Юзафа ў Гродне, парафіі Маці Божай Ружанцовай у Радуні, парафіі св. Міхала Арханёла ў Ашмянах, адміністратарам парафіі Божага Цела ў Дварцы. З 2015 года і да моманту смерці з’яўляўся адміністратарам парафіі Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў Наваельні. Ужо на працягу доўгага часу меў праблемы са здароўем.