Skip to main content

Рэкалекцыі на тэму прабачэння пройдуць ва Уселюбе

heart 5905077 1280Парафія св. Казіміра ва Уселюбе (каля Навагрудка) запрашае прыняць удзел у рэкалекцыях “Навучыцца прабачаць і прасіць прабачэння”.

Пачатак рэкалекцый 6 лютага ў 11.00, заканчэнне 7 лютага ў 13.00. 

Арганізатары забяспечваюць начлег i харчаванне.

Удзельнікі ўносяць за сваё прабыванне на рэкалекцыях дабрачыннае ахвяраванне.

У праграме – святыя Імшы, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.

Запіс (не пазней за 4 лютага) па тэлефоне: +375 29 28 00 545 (кс. Віталій).