Skip to main content

Францішканін з Гродна прыме дыяканскае пасвячэнне

brmeleszko 5030 студзеня брат францішканін Віктар Марыя Мялешка OFMConv прыме сакрамэнт пасвячэння ў ступені дыяканату.

Пасвячэнне адбудзецца ў санктуарыі св. Антонія Падуанскага ў Лодзі-Лагеўніках (Польшча), пачатак у 11 гадзін па сярэднееўрапейскім часе.

Удзеліць пасвячэнне дапаможны біскуп Лодзкай архідыяцэзіі біскуп Марэк Марчак.

brmeleszko 46

Брат Віктар паходзіць з гродзенскай парафіі Маці Божай Анёльскай (францішканская). У 2012 г. распачаў манаскую фармацыю ў Ордэне Братоў Меншых Канвентуальных. 

21 лістапада 2020 г. у сваёй роднай парафіі ён прынёс у гэтым ордэне вечныя манаскія абяцанні.