Skip to main content

Біблійная сустрэча адбудзецца ў Навагрудку

book 1209805 1280З 22 па 24 студзеня ў касцёле св. Міхала Арханёла ў Навагрудку (вул. Савецкая, 2) адбудзецца сустрэча біблійнай школы “Профетос”. Тэма сустрэчы – “Хто той, у каго мы верым?”.

Выкладчыкі: 

- кс. доктар Юрый Жэгарын, доктар пастаральнага багаслоўя, ліцэнзіят журналістыкі і сацыяльнай камунікацыі, пробашч парафіі св. Міхала Арханёла ў Навагрудку

- кс. доктар Валерый Марціноўскі, доктар біблейскага багаслоўя, выкладчык Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, рэзідэнт парафіі Езуса Міласэрнага ў Паставах

- кс. канонік Юрый Санько, ліцэнзіят пастаральнага багаслоўя, выкладчык Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне і Мінскага тэалагічнага каледжа імя св. Яна Хрысціцеля, скончыў курс “Асновы монатэізму”

- Васіль Шутаў, урач, рыма-католік, вопыт вывучэння Святога Пісання больш за 20 гадоў, удзельнік суполкі Сыноў Ноя ў Мінску.

Праграма:

22 студзеня, пятніца

18.00 – святая Імшa

19.30 – вячэра

20.30 – уступная лекцыя па тэме

21.45 – выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту

23 студзеня, субота

08.00 – сняданак

08.45 – 1 лекцыя “Малітва як зварот да таго, каго я ведаю”

10.15 – 2 лекцыя “Навошта Бог стварыў сусвет і чалавека? ”

11.45 – 3 лекцыя “Мой Бог, якога я распазнаю праз стыль жыцця Езуса з Назарэта”

13.30 – абед

15.00 – 4 лекцыя “Добрая Навіна (Евангелле) Езуса Хрыста як канчатковае Слова Найвышэйшага”

16.30 – праца ў групах, індывідуальная праца са Святым Пісаннем

18.00 – святая Імша

19.00 – вячэра

19.45 – дакладны экзэгезіс нядзельнага Божага слова

21.30 – выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту з разважаннем над Божым словам, падрыхтаваным удзельнікамі

24 студзеня, нядзеля

08.00 – сняданак

08.45 – Слова Божае ў штодзённым жыцці (практычныя аспекты)

10.00 – святая Імша

11.00 – супольная кава і завяршэнне

Запіс па тэлефоне: +375 44 771 99 83 Марына