16 снежня ў гродзенскім касцёле Маці Божай Анёльскай (францішканскі) адбудзецца святая Імша ў інтэнцыі спачылага ксяндза прэлата Ежы Стэцкевіча.
У гэтым касцёле святар быў ахрышчаны.
Пачатак Імшы ў 19.00.
На супольную малітву ў інтэнцыі памерлага святара, які нарадзіўся ў Гродне і шмат гадоў служыў у Калінінградзе ў Расіі, запрашаюцца ўсе жадаючыя.