20-21 лiстапада многiя парафii ў розных гарадах нашай краiны аб'яднаюцца ў кругласутачным малiтоўным ланцужку, каб горача прасiць Бога аб прабачэннi за грахi супраць жыцця, якiя здзяйсняюцца на нашай зямлi.
100 гадоў таму на тэрыторыi нашай краiны і Савецкай Расii былі легалiзаваны аборты. Святы Ян Павел II у сваей энцыклiцы Evangelium Vitae заклікае ўвесь свет да вялiкай малiтвы за жыццё, бо толькi праз пост i малітву можна разбурыць сцены падману і хлуснi, якія засланяюць ад позірку многіх нашых братоў і сясцёр бязбожнасць учынкаў і законаў, варожых жыццю. Толькі малітва можа натхніць на пропаведзь Евангелля жыцця і на распаўсюджванне цывілізацыі жыцця і любові (пар. Evangelium Vitae, 100).
У Гродне малiтва перапрашэння адбудзецца ўвечары 20 лiстапада ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя, парафіях Найсвяцейшага Адкупiцеля (Дзевятоўка), Божай Міласэрнасцi (Вішнявец), Святога Духа (Альшанка), Найсвяцейшай Панны Марыі Маці Міласэрнасці (Аўгустовак), Маці Божай Анёльскай (францішканская), Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Паўднёвы), рэктаральным касцёле Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі (пабрыгіцкі).
Праграма малітвы перапрашэння:
19.00 – святая Імша
Пасля Імшы – спецыяльная адарацыя дзеля перапрашэння за грахi супраць жыцця і сям'i.
Адарацыя працягнецца да 21 гадзiны. Для хворых ёсць магчымасць удзельнiчаць у гэтай малiтве анлайн, будзе трансляцыя на youtube-канале катэдральнай парафіі.