Skip to main content

Біскуп Аляксандр Кашкевіч удзеліць прэзбітэрскае пасвячэнне дыякану Дзмітрыю Мальцу

malec 114 лістапада дыякан Дзмітрый Малец, выпускнік Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, прыме сакрамэнт пасвячэння ў ступені прэзбітэрату.

Пасвячэнне ўдзеліць у катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

Пачатак святой Імшы ў 12.00. Будзе весціся яе прамая трансляцыя на Youtube-канале катэдральнай парафіі.

malec

Дыякан Дзмітрый Малец нарадзіўся 18 чэрвеня 1996 г., паходзіць з парафіі Святой Сям’і ў Лідзе (Лідскі дэканат). Дыяканскае пасвячэнне прыняў 16 лістапада 2019 г., ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай, галоўнай Апякункі Гродзенскай дыяцэзіі.

Потым быў скіраваны на служэнне ў санктуарый Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат). У апошні час служыў у катэдральным касцёле ў Гродне.

Заахвочваем усіх да асаблівай малітвы за дыякана, які прыме пасвячэнне, каб ён мoг як найлепш падрыхтавацца да гэтай падзеі, а ў будучыні быў добрым Божым святаром.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі