У межах мерапрыемстваў, прымеркаваных да Сусветнага дня хоспіснай і паліятыўнай дапамогі (10 кастрычніка), у Гродне адбудзецца Дзень памяці і малітвы за спачылых пацыентаў аддзяленняў хоспіс.
У гэтыя дні адбудуцца набажэнствы ў каталіцкім касцёле і праваслаўнай царкве. Да ўдзелу ў малітве запрашаюць арганізатары – сацыяльна-дабрачынная ўстанова “Цэнтр Дапамогі Жыццю”.
Субота, 10 кастрычніка
Паніхіда
Храм у гонар Нараджэння Хрыстова, вул. Ліможа, 30
Пачатак у 10.30
Нядзеля, 11 кастрычніка
Св. Імша
Касцёл Маці Божай Вострабрамскай, вул. Рэпіна, 2
Пачатак у 14.00