Skip to main content

4 верасня ў гродзенскую катэдру прыбудзе фігура св. Міхала Арханёла

IMG 28584 верасня фігура святога Міхала Арханёла, галоўнага нябеснага апекуна Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, прыбудзе ў Гродна. Яе перэгрынацыя працягнецца да 10 верасня.

Верасень па ініцыятыве старшыні епіскапату Беларусі арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча быў абвешчаны месяцам малітваў у інтэнцыі Беларусі, спынення эскалацыі канфлікту і хутчэйшага вырашэння грамадска-палітычнага крызісу.

Іерарх заахвоціў да асаблівай малітвы праз заступніцтва святога Міхала ў гэтых інтэнцыях. У гэты час пройдзе перэгрынацыя фігуры Арханёла па чатырох катэдральных касцёлах усіх дыяцэзій на Беларусі.

Прывітанне фігуры адбудзецца 4 верасня ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне ў 17.00.

Затым у 17.30 i 19.00 адбудуцца святыя Імшы, пасля кожнай з якіх будуць узносіцца малітвы праз заступніцтва св. Міхала, пераможцы злога духа.

Наведаць святыню і памаліцца перад фігурай можна будзе кожны дзень.

Расклад Імшы ў гродзенскай катэдры:

у звычайныя дні: 7.00, 8.00, 9.00, 12.00, 17.30, 19.00;
у нядзелю: 7.00, 9.00, 10.30, 12.00, 15.00, 19.00, 21.00.