Skip to main content

Канонікі Гродзенскага катэдральнага капітулу збяруцца на супольную малітву аб вяртанні на Радзіму арцыбіскупа Кандрусевіча

img 32074 верасня ксяндзы канонікі Гродзенскага катэдральнага капітулу Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Казіміра Каралевіча збяруцца ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне на супольную малітву ў інтэнцыі хутчэйшага вяртання арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на Радзіму.

Таксама яны будуць маліцца аб вырашэнні крызісу ў грамадстве, міры і згодзе ў Беларусі.

Сустрэча капітулу распачнецца ў 11.30 супольнай малітвай Літургіі гадзінаў. Затым у 12.00 адбудзецца святая Імша.

Узяць удзел у супольнай малітве ў гродзенскай катэдры могуць усе ахвотныя.