Skip to main content

Сустрэча катэхетаў адбудзецца ў Гродне

katehety tr 307 верасня адбудзецца сустрэча катэхетаў Гродзенскай дыяцэзіі. На ўрачыстую інаўгурацыю катэхетычнага года, якая пройдзе ў Гродне, запрашаюцца святары, сёстры законныя і свецкія асобы, якія займаюцца катэхізацыяй.

 

Сустрэча пройдзе ў рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Марыі Панны (пабрыгіцкі).

Праграма:

10.30 – канферэнцыя
- адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, магчымасць прыступіць да споведзі
12.00 – святая Імша, якую ўзначаліць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч
- пасля Імшы – кава і гарбата ў будынку курыі.

Аддзел каталіцкага навучання і выхавання Гродзенскай курыі