Skip to main content

Італьянскі святар з Бразіліі правядзе рэкалекцыі ў Навагрудку (+ праграма)

2020 08 26 antonello 3 foto gosc 700x466Парафія святога Міхала Арханёла ў Навагрудку (Гродзенская дыяцэзія) запрашае на рэкалекцыі, якія 25–27 верасня тут правядзе кс. Антанэлло Кадэду — італьянскі святар, які аддана служыць сярод найбяднейшых і адкінутых у Бразіліі.

Ксёндз Антанэлло Кадэду (Antonello Cadeddu) — вядомы місіянер, харызматык, сузаснавальнік супольнасці «Запавет Міласэрнасці», якая ўзнікла ў Сан-Паўлу ў 2000 годзе.

Жадаючым узяць удзел у рэкалекцыях неабходна запоўніць форму па спасылцы або запісацца па тэлефоне: +375 (44) 771 99 83 — Марына.

 

Праграма рэкалекцый

Пятніца 25.09

16:00-20:00 – Рэгістрацыя ўдзельнікаў
20:00 – Выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманту і адарацыя

Субота 26.09

09:30 – Спеў праслаўлення
10:00 – Уступная канферэнцыя
11:30 – Спевы праслаўлення
12:30 – Канферэнцыя
13:30 – Абед
14:00 – Споведзь (да св. Імшы)
15:00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці. Канферэнцыя.
17:00 – Вячэра
18:00 – Св. Імша
19:30 – Адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту
21:00 – Бласлаўленне Найсвяцейшым Сакрамантам і завяршэнне адарацыі

Нядзеля 27.09

09:30 – Спеў праслаўлення
10:00 – Канферэнцыя
11:30 – Перапынак
12:00 – Св. Імша

 

Кс. Антанэлло Кадэду займаецца евангелізацыяй моладзі і беднаты ў фавэлах Сан-Паўлу. Разам з ксяндзом Энрыкэ Порку і свецкімі вернікамі-валанцёрамі яны заснавалі супольнасць «Запавет міласэрнасці», якая, акрамя Бразіліі, дзейнічае ў Бельгіі, Францыі, Партугаліі, Італіі і Польшчы.

Харызма супольнасці «Запавет міласэрнасці» — евангелізацыя найбяднейшых і адкінутых супольнасцю людзей: бяздомных, прастытутак, вязняў, а таксама правядзенне евангелізацыйных рэкалекцый у парафіях.

Гэтая супольнасць аб’ядноўвае мужчын, жанчын, моладзь і дзяцей, святароў і сясцёр законных у адзінай справе евангелізацыі, якой кіруе Святы Дух. Словамі, малітвай і справамі члены супольнасці здзяйсняюць шматлікія справы міласэрнасці для душаў і целаў сваіх бліжніх.