Адбудзецца новы набор слухачоў на «Курсы сямейнага жыцця» ў Гродне пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на 2020/2021 навучальны год. У курсах могуць прымаць удзел усе жадаючыя, якія зацікаўлены дабром сям’і.
Мэтай курсаў з’яўляецца падрыхтоўка сямейных дарадчыкаў, якія могуць дапамагаць пры парафіі, у падрыхтоўцы сямейных пар да сакрамэнту сужэнства, а таксама ў сямейнай кансультацыі.
Навучанне працягваецца тры гады. З’езды адзін раз у месяц.
Месца навучання: касцёл Найсвяцейшага Адкупіцеля (Гродна, Дзевятоўка, вул. Курчатава, 41).
Пасля заканчэння «Курсаў сямейнага жыцця» слухач атрымлівае дыплом, які з’яўляецца падставай для выканання функцыі сямейнага кансультанта пры парафіях.
З сабой неабходна мець дакументы:
• уласнаручна напісаная заява аб прыняцці з матывацыяй свайго рашэння
• уласнаручна напісаная аўтабіяграфія
• рэкамендацыя ад пробашча
• 2 фатаграфіі (3х4 см)
• ксеракопія дыплома аб заканчэнні навучальнай установы
• ксеракопія пашпарта (старонкі 31-33)
Падрабязная інфармацыя па тэлефоне:
+375 29 588 42 73 Ірына Мялешка
Запіс па тэлефоне да 10 кастрычніка.