29-30 жніўня ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат) адбудуцца Дні малітвы-падзякі Маці Божай Тракельскай за атрыманыя дары.
У гэты час у санктуарыі будуць таксама ўзносіцца малітвы аб міры ў нашай краіне і аб дары паяднання для ўсіх грамадзян на шляху дыялогу, у духу ўзаемнай павагі і клопату пра супольнае дабро.
Праграма
29 жніўня (субота)
9.00 – святы Ружанец (радасныя таямніцы) за пілігрымаў і ахвярадаўцаў санктуарыя Каралевы нашых сем’яў у Тракелях
10.00 – святая Імша за пілігрымаў (цэлебруе кусташ санктуарыя кс. Юрый Бяганскі)
11.00 – канферэнцыя “Марыя ў Касцёле паводле св. Яна Паўла ІІ”
12.00 – “Анёл Панскі”, святы Ружанец (балесныя таямніцы) за памерлых ад COVID-19
13.00 – святая Імша для дзяцей з абрадам благаслаўлення школьных прыладаў і дзённікаў (цэлебруе Генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Юзаф Станеўскі)
14.00 – квэст-гульня для дзяцей “Прыгоды ў Марыйным садзе”
15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці і канферэнцыя “Навучанне св. Яна Паўла ІІ аб сям’і”
16.00 – канцэрт у гонар св. Яна Паўла ІІ
17.00 – флэшмоб “Праслаўляю Цябе, Марыя”
18.00 – святы Ружанец (хвалебныя таямніцы) за моладзь краіны і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
20.00 – святая Імша для моладзі (новапасвячаныя святары)
21.30 – працэсія вакол касцёла з абразом Маці Божай Тракельскай і Марыйны заклік
22.30 – начное чуванне з разважаннем над Ружанцам (таямніцы святла) за хворых і лекараў краіны
30 жніўня (нядзеля)
8.00 – Марыйныя спевы
9.00 – выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і малітва аб еднасці хрысціянаў
10.00 – святая Імша (цэлебруе Генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Юзаф Станеўскі)
11.00 – музычная медытацыя “Totus Tuus, Maria”
12.00 – малітва за сем’і і абнаўленне сужэнскіх абяцанняў
13.00 – святая Імша (цэлебруе біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч)
Кусташ санктуарыя кс. доктар Юрый Бяганскі запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел ва ўрачыстасцях.
JM