27 ліпеня ў парафіяльным касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне (Паўднёвы) адбудзецца святая Імша ў інтэнцыі кс. прэлата Юзафа Трубовіча ў 30-ы дзень пасля яго смерці.
Пачатак Імшы ў 11.00.
Да ўдзелу запрашаюцца ўсе святары, сёстры законныя і свецкія вернікі, каб супольна памаліцца аб жыцці вечным для спачылагa.
Ксёндз прэлат Юзаф Трубовіч нарадзіўся на Віцебшчыне ў вёсцы Невярышкі 6 студзеня 1926 г. у сям’і Баляслава і Генавэфы Трубовічаў. Яго бацька быў шаўцом, маці – хатняй гаспадыняй.
Пакліканне да святарства ён адкрыў яшчэ ў дзяцінстве. Скончыў Вышэйшую духоўную семінарыю ў Рызе (Латвія), там жа атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне з рук біскупа Казіміра Дульбінскага 30 верасня 1956 г.
Пасля пасвячэння 20 гадоў служыў у Латвіі: спачатку быў вікарыем у Ліепаі, потым пробашчам у Курмене, а таксама ў Канкалі і Эрбергу.
У Беларусь прыехаў у 1977 г. Па просьбе вернікаў Гродна распачаў служэнне ў гродзенскай парафіі Маці Божай Анёльскай (францішканскі касцёл).
У 1988-1992 гг. быў прэфектам Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Рызе, наступныя сем гадоў – пробашчам катэдральнай парафіі святога Францішка Ксавэрыя ў Гродне.
Пасля чатырох гадоў працы ў семінарыі вярнуўся ў Гродна, дзе стаў пробашчам катэдральнай парафіі.
У 1999 г. быў скіраваны ў парафію ў Каменцы, дзе непрацяглы час спаўняў абавязкі пробашча.
23 снежня 1999 г. прыбыў у гродзенскую парафію Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, дзе быў рэзідэнтам да самай смерці. Адышоў у жыццё вечнае 26 чэрвеня.