Skip to main content

200-годдзе кансэкрацыі касцёла адзначаць з удзелам біскупа Кашкевіча ў Вішневе

2020 04 16 fjllghУ нядзелю 28 чэрвеня вернікі парафіі святога Юды Тадэвуша (Смаргонскі дэканат) адзначаць 200-гадовы юбілей кансэкрацыі парафіяльнага касцёла.

Урачыстую святую Імшу ўзначаліць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

Праграма ўрачыстасці

11.30 – прэзентацыя новага выдання мастацка-дакументальнай аповесці Анатоля Шчучкі “Святыняў маўклівыя цені”.

12.00 – святая Імша, прымеркаваная да ўрачыстасці Нараджэння святога Яна Хрысціцеля, якая ў вішнеўскай парафіі традыцыйна з’яўляецца адпустам

Таксама ў гэты дзень у вішнеўскім касцёле можна будзе ўбачыць фотавыставу ўнікальных здымкаў абраза Маці Божай Будслаўскай.

Пробашч парафіі святога Юды Тадэвуша кс. Антоній Казлоўскі ад імя мясцовых вернікаў шчыра запрашае ўсіх жадаючых падзяліць з імі радасць адпустовай урачыстасці і юбілею кансэкрацыі касцёла.