2 ліпеня ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат) адбудзецца адпустовая ўрачыстасць.
Урачыстая Імша на палявым алтары адбудзецца таксама 5 ліпеня.
Праграма ўрачыстасці 2 ліпеня, чацвер
9.00 – Ружанец (радасныя таямніцы)
10.00 – святая Імша на палявым алтары
12.00 – “Анёл Панскі” і Ружанец (балесныя таямніцы)
13.00 – святая Імша на палявым алтары, якую ўзначаліць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч
15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці
16.00 – Ружанец (хвалебныя таямніцы)
17.00 – канцэрт, прысвечаны св. Яну Паўлу ІІ з нагоды 100-годдзя яго нараджэння
18.00 – Ружанец (таямніцы святла)
19.00 – святая Імша на палявым алтары
21.00 – Марыйны заклік (просьба ўзяць з сабой свечкі)
Праграма ўрачыстасці 5 ліпеня, нядзеля
12.30 – Ружанец
13.00 – святая Імша на палявым алтары
Кусташ санктуарыя кс. доктар Юрый Бяганскі запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у мясцовым фэсце ў гонар Маці Божай Тракельскай 2 ліпеня або наведаць санктуарый 5 ліпеня.
Таксама святар запрашае вернікаў у сувязі з пандэміяй наведаць у індывідуальным парадку гэты санктуарый, дзе заўсёды можна затрымацца на хвіліну малітвы.