Skip to main content

Біскуп Кашкевіч удзеліць прэзбітэрскае пасвячэнне чатыром кандыдатам

sw pr27 чэрвеня, у суботу, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч удзеліць прэзбітэрскае пасвячэнне чатыром дыяканам, трое з якіх з’яўляюцца выпускнікамі Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, а адзін – выпускніком Вышэйшай духоўнай семінарыі рэдэмптарыстаў у Тухаве (Польшча).

Пасвячэнне атрымаюць дыяканы Яўген Амасёнак, Андрэй Струкель, Томаш Мікалайчык i Максім Лабкоў з Кангрэгацыі Найсвяцейшага Адкупіцеля (рэдэмптарысты).

Урачыстасць адбудзецца ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне. Пачатак святой Імшы ў 12.00.

Будзе весціся прамая трансляцыя Імшы з удзяленнем сакрамэнту пасвячэння на YouTube-канале катэдральнай парафіі.

 

Дыякан Яўген Амасёнак нарадзіўся 8 сакавікa 1987 г., паходзіць з парафіі св. Андрэя, апостала, у Слоніме.

Amasionok

 

Дыякан Aндрэй Струкель нарадзіўся 19 лістападa 1993 г., паходзіць з парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе.

Strukiel

 

Дыякан Томаш Мікалайчык нарадзіўся 1 красавікa 1996 г., паходзіць з парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе.

Mikolajczyk

 

Дыякан Максім Лабкоў CSsR нарадзіўся 2 жніўня 1988 г., паходзіць з парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Парэччы (дэканат Гродна-Усход).

labkow

 

Заахвочваем усіх да асаблівай малітвы за тых, хто прыме пасвячэнне, каб яны маглі як мага лепш падрыхтавацца да гэтай падзеі, а ў будучыні былі добрымі Божымі святарамі.