Skip to main content

Біскуп Юзаф Станеўскі адзначыць 25-годдзе святарства

lida bp 8317 чэрвеня дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі адзначыць 25-годдзе прэзбітэрскага пасвячэння.

З гэтай нагоды іерарх будзе цэлебраваць святую Імшу ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне і ў сваёй роднай парафіі Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса і св. Язафата ў Заневічах (дэканат Вялікая Бераставіца).

17 чэрвеня ў 12.00 адбудзецца Імша ў катэдры ў Гродне.

21 чэрвеня ў 10.30 адбудзецца Імша ў касцёле Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса і св. Язафата ў Заневічах.

Прэзбітэрскае пасвячэнне сённяшні іерарх прыняў 17 чэрвеня 1995 года ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне з рук біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча. Разам з ім пасвячэнне прыняў сённяшні пробашч парафіі Святой Сям’і ў Лідзе кс. канонік Юзаф Ганьчыц.