Skip to main content

Прэзбітэрскае пасвячэнне ў Гродне перанесена на пазнейшы час

wds dyjakany 1Па рашэнні біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча прэзбітэрскае пасвячэнне выпускнікоў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне дыяканаў Яўгена Амасёнка, Андрэя Струкеля i Томаша Мікалайчыка, запланаванае на 30 мая ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне, пераносіцца на пазнейшы час.

Пасвячэнне адкладзена з-за складанай эпідэміялагічнай сітуацыі. Яго новая дата будзе пададзена ў бліжэйшы час.

Заахвочваем да малітвы ў інтэнцыі будучых прэзбітэраў Гродзенскай дыяцэзіі, каб яны падрыхтаваліся да гэтай важнай падзеі як мага больш адпаведным і годным чынам.

JM